Пасяджэнне беларуска-польскіх экспертаў па рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы
У г. Нясвіжы 22 ліпеня 2019 года адбылося пасяджэнне беларуска-польскіх экспертаў па пытаннях рэстаўрацыі жывапісу фасадаў і захаванню крыпты ў межах работ па аб'екце «Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй касцёла Божага Цела ў г. Нясвіжы».

У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні па рамонце крыпты і яе элементаў, адзначана неабходнасць распрацоўкі праектных рашэнняў па забеспячэнні належнага тэмпературна-вільготнаснага рэжыму крыпты і малельнай залы касцёла. Значная ўвага была нададзена правядзенню работ па раскрыцці і кансервацыі унікальных роспісаў фасадаў.

Па выніках сустрэчы дасягнуты шэраг дамоўленасцяў, адзначана неабходнасць працягу беларуска-польскага супрацоўніцтва ў сферы захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол (з беларускага боку пратакол падпісаны намеснікам Міністра культуры С.І.Шарамецьевым, з польскага боку - намеснікам дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны за мяжой і ваенных страт Міністэрства культуры і Нацыянальнай спадчыны - Іалантай Міськавец).