Пасяджэнне Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта
У рамках рабочага візіту начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Уладзіміраўна Карповіч прыняла ўдзел у рабоце Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
На пасяджэнні было разгледжанае пытанне: "Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі на 2021-2025 гады" ў Баранавіцкім раёне".
Ірына Уладзіміраўна адзначыла са станоўчага боку работу аддзела культуры, у прыватнасці - бібліятэчнай сістэмы раёна, работнікі якой штогод адзначаюцца ўзнагародамі абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. Па выніках пасяджэння былі пастаўлены канкрэтныя задачы і ўстаноўлены тэрміны іх выканання.
.jpeg)
.jpeg)