adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Першы ролік ММКФ "Лістапад"!

08.08.2024

Пакуль большасць нашых суграмадзян атрымліваюць асалоду ад жнівеньскага сонейка, каманда "Лістапада" жыве эмоцыямі і фарбамі лістапада. Так, лістапад сёлета абяцае быць гарачэй жніўня! Бо да юбілейнага "Лістападу" адзначана ажыятажная цікавасць ва ўсім свеце. На фестываль ужо пададзена больш за 2200 заявак са 114 краін. Праграмныя дырэктары працуюць 24/7, каб сабраць для вас самыя вяршкі беларускага і сусветнага кіно. Мінск упісваюць у свае графікі зорныя госці (хто - пакуль ВЯЛІКІ САКРЭТ!). А рэжысёрская група рыхтуе незвычайную, юбілейную цырымонію адкрыцця на галоўнай сцэне краіны - у Палацы Рэспублікі.
Усе цуды фестывалю - наперадзе. А сёння прадстаўляем вам першую ластаўку – рэкламны ролік юбіляра.
 
Глядзіце і прадчувайце! Наперадзе - Час Вялікага Кіно!


arrow
arrow