adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шляхцін прыняў удзел у 22-й Нарадзе Міністраў культуры дзяржаў — членаў ШАС

07.07.2025

Пасяджэнне прайшло сёння ў кітайскім горадзе Ціндао, турыстычнай і культурнай сталіцы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 2024-2025 гадоў.

У сваім выступленні на 22-й Нарадзе Міністраў культуры дзяржаў — членаў ШАС першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Генадзьевіч Шляхцін падкрэсліў: культурнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і краінамі ШАС актыўна развіваецца. Для гэтага існуе неабходная прававая база.

- Рэспубліка Беларусь далучылася да Пагаднення паміж урадамі дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне аховы аб'ектаў культурнай спадчыны, у рамках якіх мы будзем узаемадзейнічаць. Гэта новыя гарызонты нашага шматбаковага супрацоўніцтва.

У сучасным свеце культура стала адным з ключавых фактараў эфектыўнай камунікацыі паміж дзяржавамі і з'яўляецца асновай для захавання даверу, узаемаразумення і паглыблення міжнароднага дыялогу. Усё часцей мы гаворым пра "культурную дыпламатыю".

Мы становімся сведкамі працэсаў, накіраваных на знішчэнне гістарычнай памяці, перапісванне гісторыі. Паўсюль бушуюць інфармацыйныя войны. Мы бачым негатыўныя тэндэнцыі ў культуры: працэсы глабалізацыі накіраваны на зніжэнне інтэлектуальнага развіцця асобы, арыентуюць на вобразы і ідэалы, не звязаныя з нацыянальнымі культурамі.

Пазбаўляючыся ад псеўдакультуры, трэба запаўняць духоўную прастору творамі мастацтва і творчымі праектамі, заснаванымі на сапраўднай гісторыі, традыцыйных каштоўнасцях, ідэалах гуманізму і любові да Айчыны, — у прыватнасці сказаў Дзмітрый Шляхцін.

Па выніках мерапрыемства бакі падпісалі пратакол 22-й Нарады Міністраў культуры дзяржаў-членаў ШАС і зацвердзілі спіс мерапрыемстваў па культурным абмене ў рамках ШАС у 2025 годзе. Узгаднiлі кандыдатуру горада Чалпон-Ата (Кыргызстан) на атрыманне статусу "турыстычнай і культурнай сталіцы ШАС" у 2025-2026 гадах.

На палях нарады таксама адбылася сустрэча першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Д.Г. Шляхціна з намеснікам Міністра культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі Гао Чжэнам. У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў культурнай і турыстычнай галінах.

arrow
arrow