Паездка ў Маскву!
Асабліва хацелася б падзякаваць Філімонавай Таццяне Васільеўне - старшынi Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, якая падарыла супрацоўнікам ведамства паездку ў казачную пераднавагоднюю Маскву!
Чароўная атмасфера, заснежаныя вулачкі і мігатлівыя агеньчыкі... Выхадныя дні ў расійскай сталіцы праляцелі незаўважна!
Дружным калектывам мы наведалі галоўную выставу краіны - ВДНГ, пазнаёміліся з шэдэўрамі вялікіх рускіх мастакоў у Траццякоўскай галерэі і неацэннай калекцыяй Дзяржаўнага гістарычнага музея, прагуляліся па Краснай плошчы і зрабілі здымкі на фоне сцен Крамля, з'ездзілі ў культавыя месцы - сімвалы народнай памяці аб гераічных старонках гісторыі Расіі: Храм узброеных сіл і музей перамогі на Паклоннай гары…
Паездка пакінула незабыўныя ўражанні! А каб у гэтым пераканацца - дзелімся цудоўнымі фота-ўспамінамі!
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)