adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне Міністра культуры з 8 Сакавіка

13.03.2024

Жанчыны сферы культуры - гэта заўсёды свята!
Яны выклікаюць цэлую палітру пачуццяў - захапленне, цікавасць, трапятанне і здзіўленне. Яны дасціпна жартуюць, хораша смяюцца і падахвочваюць на подзвігі. Яны цудоўна спяваюць і іграюць. Лёгка кружаць у танцы на абцасах, поўныя рашучасці і аптымізму. Яны любяць кіно, кнігі і музыку. Яны атачаюць сябе сябрамі, адкідаюць думкі аб няўдачах і ганарліва рухаюцца наперад!
Дарагія нашы жанчыны! Паважаныя калегі!

У гэтыя доўгачаканыя вясновыя дні, калі надыходзіць час абуджэння і абнаўлення прыроды, я шчыра віншую вас з цудоўным святам 8 Сакавіка! Няхай вашы сэрцы напаўняюцца адчуваннем прыгажосці і радасці, зачараванне вясны натхняе на новыя творчыя задумы.
Ад усёй душы хачу пажадаць вам заўсёды мець выдатную магчымасць марыць, ствараць чараўніцтва мастацтва, дарыць каханым пяшчоту і клопат. Няхай у вашым жыцці будзе шмат яркіх фарбаў, шмат шчаслівых момантаў і нязломных поспехаў!
Міністр культуры
Анатоль Мечыслававіч Маркевіч

arrow
arrow