adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прэм'ера канцэртнай праграмы «Пакуль Зямля яшчэ круціцца...» вядомай сербскай актрысы і рэжысёра Іваны Жыган і расійскага акцёра Аляксандра Цуркана

17.05.2022

Смущает их, и до испугу,

Что вся славянская семья

В лицо и недругу и другу

Впервые скажет: «Это я!»

При неотступном вспоминанье

О длинной цепи злых обид

Славянское самосознанье,

Как божья кара, их страшит!

Ф.И. Тютчев. Славянам

З гэтага верша Фёдара Іванавіча Цютчава 17 мая пачалася канцэртная праграма «Пакуль Зямля яшчэ круціцца…» вядомай сербскай актрысы і рэжысёра Іваны Жыгон і расійскага акцёра Аляксандра Цуркана ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Канцэрт уключаў у сябе песні і вершы беларускіх, рускіх і сербскіх аўтараў пра славян, любоў да міру і людзей, вайну і мір, духоўныя каштоўнасці. Гучалі яны ў выкананні стваральнікаў праекту, а таксама студэнтаў творчых ВНУ Беларусі.

– Музычна-сцэнічны спектакль-канцэрт «Пакуль Зямля яшчэ круціцца…» гэта свайго роду ода любовi не толькі паміж беларускім, рускім і сербскім народамі і культурамі, але і любові да ўсіх людзей на планеце Зямля. Канцэрт выказвае беражлівыя адносіны да планеты, якая сёння знаходзіцца пад пагрозай, - так яго апісвае сама Івана.

- Праект увабраў у сябе беларускія, рускія і сербскія песні, вершы, музыку, якія з'яўляюцца сімваламі духоўнага адраджэння, якія з'яўляюцца бачным увасабленнем непарыўнасці культур нашых народаў, - так ацаніў праект Міністр культуры Анатоль Маркевіч. - У сучасным бушуючым ад запалу свеце самае галоўнае зберагчы, абараняючы ад агрэсіўных нападак, вялікі здабытак, якi дастаўся нам ад нашых продкаў, - родную зямлю, духоўныя асновы, нашу культуру.

- Мы ведаем вас як выдатных паплечнікаў, энтузіястаў, тых людзей, хто па клічы сэрца і душы вельмі плённа працуе з моладдзю, - адзначыў Анатоль Мечыслававіч, звяртаючыся да аўтараў праекта Іваны Жыгон і Аляксандра Цуркана. - Вы зараджаеце сваім яркім прыкладам. Падобныя сустрэчы пераходзяць у душэўны дыялог з аўдыторыяй, - рэзюмаваў Міністр культуры.

Канцэртная праграма «Пакуль Зямля яшчэ круціцца…» рыхтавалася пры актыўнай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Акрамя Акадэміі музыкі, паказы, прымеркаваныя да Дня славянскага пісьменства і культуры, адбудуцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (18 мая) і Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (19 мая). На канцэрты запрошаны студэнты і выкладчыкі творчых ВНУ, курсанты і выхаванцы ваенных устаноў адукацыі.

arrow
arrow