adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства

17.09.2022

"На сваім тысячагадовым шляху да самавызначэння беларускі народ дастойна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці. Дата 17 верасня 1939 года - сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых нехаця, жыць адной сям'ёй ва ўласным доме", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

У віншаванні гаворыцца, што, набыўшы цэласнае і непаўторнае аблічча ўтульнай і гасціннай краіны ў цэнтры Еўропы, уз'яднаная Беларусь стала месцам сілы для мільёнаў грамадзян, якія з гонарам выстаялі ў складаных перыпетыях XX стагоддзя і сёння стаяць на варце суверэнітэту і незалежнасці роднай зямлі.

"Дзень народнага адзінства - падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс. Ён усяляе гонар за краіну і дае ўсведамленне таго, што беларусы - адзіны народ, - адзначыў Прэзідэнт. - У гэтым заключаюцца асновы стабільнасці і дабрабыту сучаснай беларускай дзяржавы. Аб'яднаныя марай аб паспяховай і квітнеючай Беларусі, здабываючы ўрокі з нашай гісторыі, мы ў міры і згодзе стваральнай працай будуем агульную будучыню".

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, умацоўваючы беларускую дзяржаўнасць, разам працягваем свой шлях да новых вяршыняў і яркіх перамог, якімі будуць ганарыцца нашы нашчадкі. Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

arrow
arrow