adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў з адкрыццём XVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»

04.11.2022

«Цяперашняе мерапрыемства пад дэвізам «Сапраўдныя каштоўнасці» аб'яднала беспрэцэдэнтную колькасць удзельнікаў і шчыра вітае на нашай мірнай зямлі аднадумцаў - заслужаных мэтраў, таленавітую моладзь, якая робіць першыя крокі ў фільмавытворчасці, і шчырых аматараў кінематографа», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што форум прадоўжыць добрыя традыцыі па падтрымцы ідэалаў гуманізму, умацаванню згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, у Год гістарычнай памяці яшчэ раз нагадае аб святых непарушных духоўных запаветах.

arrow
arrow