adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Маркевіча міністрам культуры

19.11.2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў сёння Анатоля Маркевіча міністрам культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Маркевіч нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Грамкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1994-м скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна, а ў 2006-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

З 1993 года Анатоль Маркевіч пачаў працаваць у сістэме адукацыі ў якасці настаўніка, з 1995 года - дырэктар Прудзянскай базавай школы Шчучынскага раёна. У 1998-2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гродзенскай вобласці. У 2002-м назначаны намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010-2011 гадах узначальваў Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў, працаваў старшынёй Навагрудскага райвыканкама (2011-2019 гады).

Да назначэння міністрам культуры быў памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Брэсцкай вобласці.
arrow
arrow