adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Прыём грамадзян Міністрам культуры

10.04.2024

Сёння Міністр культуры правёў асабісты прыём грамадзян.

Да кіраўніцтва ведамства звярнуліся вядомыя творчыя дзеячы па пытаннях удзелу ў рэспубліканскіх мерапрыемствах, ратацыі песень на радыёстанцыях, выставачнай дзейнасці. Паступілі таксама прапановы ад наведвальнікаў адносна падрыхтоўкі новага песеннага рэпертуару, вывучэння нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларускіх татараў, развіцця тэрыторый і інфраструктуры аб'ектаў, унесеных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей нацыянальнага значэння.

У ходзе прыёму па ўсіх зваротах былі дадзены кампетэнтныя растлумачэнні і рэкамендацыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, даручэнні профільным спецыялістам Міністэрства культуры.





arrow
arrow