Няхай вам спадарожнічае поспех!
12 кастрычніка ў спартыўна-культурным цэнтры БДУКіМ адбылася сустрэча з беларускай дэлегацыяй, якая ўжо заўтра адправіцца на Шаснаццатыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД.
З пажаданнем дастойна прадставіць нашу краіну і вярнуцца з перамогай да таленавітай моладзі звярнуўся Першы намеснік Міністра культуры Валерый Грамада.
Дэльфійскія гульні будуць праходзіць у Душанбэ (Таджыкістан) з 14 па 18 кастрычніка. Беларуская дэлегацыя ў складзе 32-х чалавек будзе ўдзельнічаць як у конкурснай, так і фестывальнай праграме Гульняў.