Пытанне па ўключэнні ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва «Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы» будзе разгледжана ў 2020 годзе
Сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА афіцыйна паведаміў аб тым, што ў адпаведнасці з палажэннямі параграфа 54 Аператыўнага кіраўніцтва па выкананні Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА сумесная з Рэспублікай Польшча намінацыя «Культура бортніцтва Беларусі і Польшчы» тэхнічна завершана і на пятнаццатай сесіі Міжурадавага камітэта ў лістападзе 2020 года будзе разгледжана пытанне па ўключэнні ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Асноўныя дакументы гэтага файла даступныя тут.