Рабочая група Міністэрства культуры наведала ўстановы культуры Мінска
13 снежня 2022 года рабочая група Міністэрства культуры на чале з Міністрам культуры Анатолем Маркевічам наведала ўстановы культуры горада Мінска.
У рамках мерапрыемства Міністр культуры правёў у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. Янкі Купалы Адзіны дзень інфармавання для супрацоўнікаў сталічных бібліятэк, а таксама прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян.
— Цяпер стаіць важнае пытанне аптымізацыі бібліятэк. Паставімся да гэтага ўважліва і беражліва. У бягучым годзе каля 200 бібліятэк памяняюць свой статус, — зазначыў А. Маркевіч. - Аптымізацыя ва ўстановах культуры праводзіцца толькі там, дзе ў гэтым ёсць вострая неабходнасць. Стараемся захоўваць калектывы.
Таксама ён падкрэсліў:
- Для сельскай мясцовасці важны прыезд бібліобусаў, каб мясцовыя жыхары апускаліся ў працэс чытання. І гэта адбывалася б у мясцовасці, дзе трэба.
Паводле слоў Анатоля Маркевіча, у сферы культуры працуе каля 42 тыс. чалавек.
- Да 2025 г. плануецца, што заработная плата супрацоўнікаў устаноў культуры дасягне 80% ад сярэдняй заработнай платы па краіне, - адзначыў А. Маркевіч.
У час асабістага прыёму Міністрам культуры грамадзян і прамой тэлефоннай лініі прагучалі пытанні аб разглядзе магчымасці забеспячэння маладых спецыялістаў арэндным жыллём, падтрымкі новых культурных праектаў, у якія будуць уключаны навучэнцы музычных школ.
У рамках рабочай групы Анатоль Маркевіч таксама наведаў Дзіцячую музычную школу №1 г. Мінска, акрамя таго Міністр культуры прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска па пытанні аховы аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі Савецкага раёна г. Мінска.
Члены рабочай групы, у якую ўвайшлі намеснікі Міністра, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства, 13 снежня 2022 года таксама правялі ў замацаваных установах культуры Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны асноўным напрамкам дзяржаўнай палітыкі ў галіне інфармацыйнай бяспекі і пытанням развіцця сферы культуры, «прамую тэлефонную лінію» і асабісты прыём грамадзян, якія ацанілі эфектыўнасць дзейнасці ўстаноў культуры.
.jpg)
.jpg)
.jpg)