adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Рабочая паездка Міністра культуры ў Шуміліна

23.09.2022

23 верасня Міністр культуры Анатоль Маркевіч з працоўным візітам наведаў Шуміліна (Віцебская вобласць).

Кіраўнік ведамства прыняў удзел у пасяджэнні Шумілінскага райвыканкама, дзе разглядалася пытанне аб ходзе рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2021-2025 гады». Міністр культуры гаварыў аб функцыянаванні, а таксама інфраструктуры сферы культуры гэтага рэгіёна.

Анатоль Маркевіч звярнуў увагу на праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй Шумілінскага раённага цэнтра культуры. «Укладзеныя бюджэтныя сродкі ў паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы павінны станоўчым чынам адбівацца на аказанні паслуг насельніцтву», - заявіў Анатоль Мечыслававіч.

У ліпені гэтага года ў новы будынак пасля рамонту пераехаў Шумілінскі музей. Зроблена зала археалогіі, вядзецца работа па экспазіцыі залы гісторыі. Ёсць плошчы для правядзення зменных выставак. «Неабходна пашыраць супрацоўніцтва паміж музеямі і іншымі ўстановамі не толькі Віцебскага, але і іншых рэгіёнаў», - адзначыў Міністр культуры.

Станоўчай ацэнкі заслугоўвае праца «Аўтаклуба». Распрацавана 16 маршрутаў па 50 маланаселеных пунктах раёна, дзе пражывае больш за 2 000 чалавек. Маланаселеныя пункты раёна па 15 маршрутах таксама абслугоўвае бібліябус. У зону абслугоўвання ўваходзяць 69 маланаселеных пунктаў. Пры гэтым ёсць неабходнасць у набыцці новага транспарта. Як адзначыў Анатоль Мечыслававіч, гэта трэба ўлічваць пры фарміраванні бюджэту на 2023 год.

Абмяркоўваліся і іншыя напрамкі работы сферы культуры ў раёне. «Улічваючы існуючы творчы, кадравы патэнцыял рэгіёну перакананы, што ўсе пастаўленыя мэты і задачы па аказанню насельніцтву паслуг у сферы культуры будуць дасягнуты», - рэзюмаваў Міністр.

Акрамя таго, у Шуміліна Анатоль Маркевіч правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян. Таксама Міністр культуры сустрэўся з працоўным калектывам Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнікамі ўстаноў культуры Шумілінскага раёна. Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання на тэму «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці - аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання насельніцтва».

arrow
arrow