adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Работнікі сферы культуры, дзеячы культуры і мастацтва далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

05.05.2022

5 мая дэлегацыя прадстаўнікоў творчых прафесій на чале з Міністрам Анатолем Маркевічам усклала кветкі ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец». Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел і Канстанцін Касцючэнка, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, аўтар манумента «Брама памяці» ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец».

- Сёння мы аддаём даніну памяці нашым ветэранам. Тым людзям, якія неймаверным коштам заваявалі Вялікую Перамогу. Дзякуючы ім мы жывём пад чыстым і мірным небам. Мы нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых, нявінна закатаваных людзей, нашых суайчыннікаў. Як і мы, яны хацелі жыць мірна, гадаваць дзяцей і ўпэўнена глядзець у будучыню. Але гэтым планам не наканавана было спраўдзіцца, - заявіў падчас цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Трасцянец» Міністр культуры Анатоль Маркевіч.

- Фашызм - гэта трагедыя і боль, бязвінна забітыя людзі, - падкрэсліў Анатоль Мечыслававіч. - Тым не менш, асобныя псеўдапалітыкі спрабуюць адрадзіць дадзеную ідэалогію, спрабуюць перапісаць гісторыю. Наш святы абавязак - захаваць вялікую памяць аб вайне, подзвігу і гераізме савецкага салдата і перадаць гэту святую памяць нашаму падрастаючаму пакаленню.

Мемарыяльны комплекс «Трасцянец» пабудаваны на месцы аднайменнага канцэнтрацыйнага лагера, які дзейнічаў падчас Другой сусветнай вайны. Гэта найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і былога СССР.

У Трасцянцы абарвалася жыццё мірных грамадзян Беларусі і іншых рэспублік СССР, а таксама Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі, савецкіх ваеннапалонных і ўдзельнікаў антыфашысцкага супраціўлення. Згодна з афіцыйнымі данымі, тут па-зверску закатаваны, расстраляны і спалены больш за 206,5 тыс. чалавек.

arrow
arrow