Рамесная дзейнасць па новых правілах
З 1 кастрычніка 2024 года ўступіў у сілу Указ ад 21.08.2024 № 328 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", а разам з ім і Палажэнне аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці, якім устаноўлены новыя правілы пачатку ажыццяўлення такой дзейнасці і яе спынення.
Рамесная дзейнасць - дзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, у тым ліку па індывідуальных заказах, з прымяненнем ручной працы і інструмента, выкарыстаннем ведаў, навыкаў і ўменняў у нацыянальных беларускіх традыцыях, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах і накіраваная на задавальненне патрэб спажыўцоў.
– https://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-328-ot-21-avgusta-2024-g
ПЕРАЛІК ВІДАЎ РАМЕСНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ:
https://nalog.gov.by/individuals/taxation_not_require_registration_as_entrepreneur/handicraft/
У якасці крыніцы інфармацыі аб нацыянальных беларускіх традыцыях рамесніцтва рэкамендуем выкарыстоўваць адпаведную літаратуру (прыкладны спіс размешчаны на сайце Мінэканомікі ў раздзеле "Дзейнасць Міністэрства"/ "Малы і сярэдні бізнес"/ "Рэформа прадпрымальніцкай дзейнасці" падраздзел "Рамесная дзейнасць").
– https://economy.gov.by/ru/remeslo-ru/.
Пры неабходнасці атрымання экспертнага заключэння па пытанні аднясення (альбо не аднясення) вырабленых вырабаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў грамадзянін, які ажыццяўляе рамесную дзейнасць, мае права звярнуцца ў экспертную камісію па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, створаную Упраўленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры Дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб'яднанні "Белмастацпромыслы".
Парадак падаткаабкладання рамеснай дзейнасці рэгулюецца нормамі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь і артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 № 365-З "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці".