Рэспубліканскі семінар «Перадавы вопыт і інавацыі ў рабоце тэатраў ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання»
У Брэсцкім тэатры лялек прайшоў рэспубліканскі семінар «Перадавы вопыт і інавацыі ў рабоце тэатраў ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання». Удзельнікі семінара азнаёміліся з матэрыяльнай базай аднаго з самых сучасных тэатральных будынкаў краіны.
Дырэктар тэатра Паўлюковіч Т.І. падзялілася досведам аказання дадатковых платных паслуг. Потым у малой зале тэатра адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця тэатраў ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання. Увага была ўдзелена выкананню вытворча-фінансавых планаў, гастрольнай дзейнасці тэатраў, прававым і эканамічным асаблівасцям пераходу на новы механізм фінансавання, пытанням фарміравання цэн на білеты і паслугі ў святле прыняцця Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 г. N 10. Разглядаліся тэндэнцыі і праблемы фарміравання рэпертуарнай палітыкі тэатраў у мэтах пашырэння аўдыторыі гледачоў, шляхі і спосабы павелічэння ўласных даходаў тэатраў, перадавы вопыт правядзення пазатэатральных культурных мерапрыемстваў і аказання дадатковых платных паслуг, пытанні рэкламы, работы ў сацсетках, з друкаванымі і электроннымі СМІ, правядзення фестываляў і падрыхтоўкі кадраў.
Падчас семінара выступілі начальнікі ўпраўленняў Міністэрства культуры Дрыга І.В., Крупко С.І., загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ярмалінская В.М., дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Мішанчук В.А., дырэктары тэатраў Сакалоўская А.Р., Шастакоў А.В., Белякова І.А., Вінель В.А., Шабашова М.А., Карукіна С.В., Сцебакова А.В., мастацкія кіраўнікі тэатраў Клімчук В.І., Козак А.А. Пасля заканчэння пасяджэння ўдзельнікі семінара наведалі Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе ўсклалі кветкі да Вечнага агню, пабывалі на экскурсіі па мемарыяльным комплексе. Завяршылася работа семінара праглядам спектакля «Сотнікаў» Брэсцкага тэатра лялек.