Самае галоўнае, каб сэрцы для культуры былі адкрыты
Міністры культуры ўрачыста адкрылі Дні культуры Рэспублікі Татарстан Расійскай федэрацыі ў Беларусі!!!
"Культура - фундамент, аснова, скарбніца нашых народаў," - адзначыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
"Мы заўсёды рады вітаць на нашай зямлі дарагіх гасцей". Анатоль Мечыслававіч падзякаваў Міністэрству культуры Татарстана і асабіста Ірадзе Хафізянаўне за сумесную карпатлівую работу, за цудоўную праграму, якую прадставілі беларускаму гледачу.
Вечар працягваецца спектаклем "Рэвізор" які іграюць таленавітыя акцёры Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя У.І. Качалава на найстарэйшай тэатральнай сцэне Беларусі.

.jpg)
.jpg)