Сёння Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі правёў рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Рэспублікі Саха (Якуція)
Яе ўзначаліў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Саха (Якуція) пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі - першы намеснік Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція) Андрэй Фядотаў.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў сферы культуры і мастацтва паміж Рэспублікай Саха (Якуція) і Рэспублікай Беларусь.
Расійскім бокам былі прэзентаваныя сістэма кінафікацыі "Экстра Сінема" і праект Global Entertainment Market 2025, які ўяўляе сабой першы ў Расіі адкрыты міжнародны рынак кантэнту.
Таксама абмяркоўваліся пытанні па арганізацыі магчымых абменных гастроляў тэатральных калектываў.
У сваю чаргу, Міністр культуры запрасіў расійскіх калег прыняць удзел у Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" у лістападзе бягучага года і свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у 2026 годзе.
.jpg)