adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Супрацоўнікі Міністэрства культуры наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

06.05.2022

6 мая супрацоўнікі Міністэрства культуры на чале з Міністрам Анатолем Мечыслававічам Маркевічам наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Лазычэнка Георгія Лявонцьевіча і Гарбачэўскага Іллю Іванавіча.

- Шчыра, ад усёй душы хачу выказаць словы ўдзячнасці. Нізкі Вам паклон за Вялікую Перамогу, за тое, што жывем пад мірным небам, цешымся кожным днём, гадуем дзетак. У гэтым Ваша заслуга - людзей, якія прайшлі дарогамі вайны, - адзначыў Анатоль Мечыслававіч. - Складана нават уявіць, што прыйшлося перажыць за чатыры гады вайны. Дай Бог Вам моцнага здароўя і даўгалецця!

arrow
arrow