adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці маюць 111 аб'ектаў нематэрыяльнай спадчыны Беларусі. За апошнія гады  ў Беларусі была праведзена вялікая работа па выяўленні, ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны

08.09.2016
Аб гэтым паведаміла 6 верасня на пасяджэнні круглага стала начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір. Па стане на 1 верасня бягучага года ў Дзяржаўны спіс аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей па прадстаўленні рэгіёнаў уключана 111 элементаў, прычым 35 нематэрыяльных праяў творчасці чалавека ўключаны ў спіс пастановай Савета Міністраў ад 2 жнiўня 2016 года нумар 607. Наталля Хвір адзначыла, што існуюць папярэднія спісы элементаў, якія могуць прэтэндаваць на ўнясенне ў Дзяржаўны спіс аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, як для матэрыяльных аб'ектаў, так і для нематэрыяльных праяў творчасці чалавека. Прапановы для гэтага спіса паступаюць з рэгіёнаў. З 2005 года ў Беларусі была праведзена вялікая работа па выяўленні, ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Створаны камітэты па яе захаванні ў рэгіёнах, у якія ўвайшлі прадстаўнікі мясцовых самакіраванняў, эксперты ў галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны, супрацоўнікі абласных і раённых метадычных цэнтраў, дамоў рамёстваў, музеяў. Носьбіты гэтай спадчыны - прадстаўнікі мясцовых супольнасцей. У іх кампетэнцыю ўваходзіць выяўленне элементаў нематэрыяльнай спадчыны і складанне спісаў рэгіянальнай спадчыны. Рэспубліка Беларусь была адной з першых краін, якія падпісалі Канвенцыю ЮНЕСКА 2003 года аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Яна ўвайшла ў склад Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
arrow
arrow