adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Тэатр юнага гледача запусціў праект "Вершы з франтоў" да Дня Перамогі

08.05.2020

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача запусціў спецыяльны праект "Вершы з франтоў" да 75-годдзя Вялікай Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

"У першым выпуску на нашым YouTube-канале заслужаны артыст Беларусі Леанід Улашчанка прачытаў верш Пімена Панчанкі "Бульба". У другім - верш Артура Вольскага "Памяці сяброў" прадставіла гледачу заслужаная артыстка Беларусі Ларыса Горцава", - расказалі ў тэатры.

Сёння на YouTube-канале тэатра можна будзе паглядзець спектакль з бягучага рэпертуару "Я бачу сонца", трансляцыя якога пачнецца ў 18.00.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

arrow
arrow