adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Урачыстая цырымонія закрыцця 29-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»

27.11.2023

24 лістапада 2023 года адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця 29-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Фінальныя мерапрыемствы прайшлі ў кінатэатры «Дом кіно». Сярод ганаровых гасцей цырымоніі - намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка Ігар Віктаравіч, Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, прадстаўнікі пасольстваў розных краін, удзельнікі з якіх склалі праграму кінафестывалю, дырэкцыя, вядомыя рэжысёры і акцёры.

Менавіта ў гэты дзень вырашылася галоўная інтрыга кінафестывалю: хто стаў уладальнікам Гран-пры «Золата «Лістапада» і якія работы адзначыла журы ў кожнай з конкурсных катэгорый!




Уладальнікам прыза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За гуманізм і духоўнасць у кіно» стала Ганна Чэрнакова - рэжысёр фільма «Каця-Каця».



Прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта атрымаў рэжысёр дэбютнай айчыннай кінакарціны «Кіношнікі» Кірыл Халецкі!





Узнагароду Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў атрымалі рэжысёры фільмаў «Эвалюцыя» і «Дрэва лёсу»!






Члены журы назвалі імёны пераможцаў і ўручылі ўзнагароды за найлепшыя фільмы ў розных намінацыях!










Гран-пры міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» атрымаў Яўген Сяроў - рэжысёр фільма «Кравец з Брукліна»!!!


arrow
arrow