Трагікамедыя Коласаўскага тэатра «Гульня ў джын» стала лаўрэатам фестывалю «Смаленскі каўчэг»
Трагікамедыя «Гульня ў джын», пастаўленая ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. Якуба Коласа, стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы» на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» (Смаленск, Расія).
Рэжысёр і мастак-пастаноўшчык - Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.
У ролі Фонсіі Дорсі – Анжаліка Баркоўская. У ролі Уэлера Марціна - Пётр Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны.
Віншуем! Жадаем новых яркіх пастановак і далейшага паспяховага ўдзелу ў фестывалях!