17 снежня у Гарадскім палацы культуры імя М.Горкага Барысава прайшла цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца 2021 года”. Ва ўрачыстасцях з нагоды гэтай падзеі ўзяў удзел Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
– Зусім невыпадкова ў 2021 годзе Барысаў узяў на сябе адказнасць быць культурнай сталіцай Беларусі. Гэта горад з багатай гісторыяй, культурнай спадчынай і магутным творчым патэнцыялам. Пацверджаннем з’яўляюцца шматлікія канцэрты, выставы, тэатралізаваныя пастановы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, якія спрыяюць духоўнаму ўзбагачэнню жыхароў і гасцей горада, любові і пяшчоты да свайго роднага краю. Значная частка мерапрыемстваў прысвечана Году народнага адзінства. Мы добра разумеем, што толькі ў народнай згодзе будучыня Беларусі. І менавіта культура аб’ядноўвае людзей дзеля міру і ўзаемаразумення, – рэзюміраваў Анатоль Мечыслававіч.
Ганаровае званне культурнай сталіцы было перададзена гораду Оршы. Пасля афіцыйнай часткі жыхароў і гасцей Барысава чакаў святочны канцэрт.