adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Брэсцкай крэпасці будуць створаны тры новыя музейныя аб'екты

13.12.2017
На рэалізацыю 16 мерапрыемстваў праекта "Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў МК "Брэсцкая крэпасць-герой" у 2018-2020 гадах плануецца накіраваць з бюджэту Саюзнай дзяржавы 319 млн 215 тыс. расійскіх рублёў. 

У прыватнасці, прадугледжваецца распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы на аб'ектах крэпасці, кансервацыя руін і забеспячэнне бяспечнага доступу ў цытадэль (Цэнтральны востраў). 

"Пасля рамонту прадугледжваецца стварэнне трох самастойных музейных аб'ектаў. Гэта экспазіцыі ў паўвежы паўднёва-ўсходняй казармы, якая будзе прысвечана гісторыі Брэсцкай крэпасці, а таксама Усходнім і Пятым фартах. Спадзяёмся, што новыя аб'екты прыцягнуць больш наведвальнікаў", - адзначыў кіраўнік установы Рыгор Бысюк. У тым ліку сродкі будуць выдзелены на завяршэнне рамонту і кансервацыю руін казармы 333-га стралковага палка, капрамонт моста цераз раку Мухавец у раёне Музея абароны, дахаў паўднёвай і паўднёва-заходняй казарм. 

Таксама ў планах распрацоўка праектнай дакументацыі, капітальны рамонт і кансервацыя руін Белага палаца, інжынернага ўпраўлення, руін ля Холмскіх варот. У бліжэйшы час у Брэсцкай крэпасці адкрыецца новая музейная экспазіцыя. Яе стварэнне прафінансавана ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", таксама выдзелены бюджэтныя сродкі. Выстаўка ў парахавым склепе адкрыецца 22 снежня. Наведвальнікі змогуць убачыць клуб 98-га працітанкавага артылерыйскага дывізіёна, якім ён быў у 1939-1941 гадах. "Развіваемся, адкрываем для наведвальнікаў новыя эпізоды гісторыі Брэсцкай крэпасці. Госці змогуць прайсці па экспазіцыі, ходам склепа. На мой погляд, атрымаецца даволі цікава", - падкрэсліў дырэктар мемарыяльнага комплексу. 

Брэсцкая крэпасць уваходзіць у спіс папулярных турыстычных аб'ектаў Беларусі. 

З пачатку года легендарную цытадэль наведалі больш за 350 тыс. чалавек.
arrow
arrow