У сталіцы Узбекістана з 11 па 13 красавіка 2018 г. ўпершыню праходзяць Дні культуры і кіно Рэспублікі Беларусь
Культурная праграма мерапрыемства складаецца з выстуленняў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Сябры», Заслужанага акадэмічнага калектыву Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі», вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра ім.І.Жыновіча, Ігара Задарожнага. У рамках Дзён культуры праходзяць таксама Дні кіно Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.
Супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан рэгулююцца Дагаворам паміж рэспубліками аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтваў падпісаным у 1994 годзе.
Беларускую афіцыйную дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дрыга І.В.