adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла ў час адкрыцця 2 чэрвеня XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2017"

05.06.2017
Прадстаўніца Мінскай вобласці Вольга Булай заваявала Гран-пры і прыз імя Уладзіміра Мулявіна на конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Вольга - выпускніца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Музыкай яна займаецца ўсё жыццё. Дзяўчына з'яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2016 годзе яна стала ўладальніцай Гран-пры на Рэспубліканскім конкурсе маладых эстрадных выканаўцаў "Белазаўскі акорд".

Першага месца ў конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ўдастоена Ганна Трубяцкая (Магілёўская вобласць), другога - Аляксей Грыневіч (Мінская вобласць). Трэцяе месца ў Міланы Урбановіч (Гомельская вобласць) і Аляксандра Малашанка (Магілёўская вобласць).
arrow
arrow