Усім супрацоўніцам галіны культуры
Дзень жанчын заўсёды з асаблівай цеплынёй адзначаецца ў нашай краіне.
Вобраз жанчыны быў і застаецца ўвасабленнем пяшчоты і матчынай любові, святла і дабрыні. Менавіта на жаночых плячах ляжыць штодзённы клопат аб падтрыманні агню ў хатнім ачагу і дабрабыту ў сям’i, выхаванні дзяцей.
Вы ўмела сумяшчаеце гэтыя абавязкі з уласнай прафесійнай самарэалізацыяй.
У галіне культуры працуе амаль што пяцьдзесят тысяч жанчын, і кожная з вас заслугоўвае падзякі за сваю працу, таму што на сваім працоўным месцы вы праяўляеце высокі прафесіяналізм, талент, адказнасць і адданасць сваёй справе.
У гэты вясновы дзень хачу пажадаць вам шчасця, кахання і здароўя, здзяйснення самых запаветных мараў, надзей і жаданняў.
Выказваю шчырую падзяку за ваш унёсак у развіццё нацыянальнай культуры.
Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты душэўнай цеплынёй, клопатам і ўвагай дарагіх і блізкіх людзей!
Міністр Б.У.Святлоў