adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Белдзяржфілармоніі ўрачыста адкрыліся Дні культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

23.12.2024

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі:

- Сёння з упэўненасцю можна казаць, што супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай мае надзейны падмурак і працягвае актыўна развівацца ў розных сферах і напрамках, у тым ліку і ў сферы культуры, якая з'яўляецца найважнейшым аспектам міжнародных адносін.

Для нас заўсёды быў і застаецца важным міжкультурны дыялог: дыялог дзяржаў, нацыянальнасцяў, людзей, дыялог мастацкіх стыляў і кірункаў, – падкрэсліў Руслан Іосіфавіч.

На сцэне ўстановы выступілі сольныя выканаўцы і творчыя калектывы з абедзвюх краін.

У праграме прынялі ўдзел дэкламацыі, акрабатычныя, вакальныя і інструментальныя нумары.





arrow
arrow