adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Манеты ад Міністэрства культуры, Міністра і яго сям'і перададзены Фонду Талая для стварэння памятнага знака "Жывая памяць удзячных пакаленняў"

21.06.2022

У бліжэйшы час у Парку Перамогі г. Мінска адбудзецца адкрыццё памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў» як даніна павагі нашым продкам за Вялікую Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Памятны знак ствараецца ў рамках народнага праекта «Дзеці Беларусі - ветэранам і будучым пакаленням!», арганізаваным Фондам Талая пры падтрымцы міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы.

Галоўная ідэя помніка - аб'яднаць пакаленне пераможцаў, сучаснікаў і нашчадкаў. Для рэалізацыі дадзенай місіі быў арганізаваны ўсенародны збор савецкіх манет, што ўвойдуць у сплаў металу, з якога будзе зроблены помнік. Сваю лепту ва ўвекавечванне памяці зрабіла Міністэрства культуры, асабіста Міністр Анатоль Маркевіч і яго сям'я, якія прынялі ўдзел у дадзенай акцыі.

– У нашай Беларусі глыбока шануюць і памятаюць страшныя ўрокі ваеннага ліхалецця. Мы аддаем даніну памяці і павагі нашым продкам, тым людзям, хто цаной свайго жыцця ў неймаверна страшных умовах ішоў наперад, вызваліў усю сусветную супольнасць ад страшнай фашысцкай чумы, - адзначыў Анатоль Мечыслававіч 21 чэрвеня падчас перадачы манет Фонду Талая. - Мы схіляем галовы перад памяццю загінуўшых і гаворым вялікі дзякуй ветэранам, якія жывуць цяпер. Для падрастаючага пакалення яны з'яўляюцца прыкладам таго, як трэба любіць сваю Радзіму, сваіх людзей, каб ні ў якім разе не аддаць на разарванне нашу святую памяць. Самае дарагое, што ў нас ёсць, - гэта наша родная зямля і Вялікая Памяць.

Міністр культуры выказаў словы ўдзячнасці Фонду Талая і асабіста Аляксею Канстанцінавічу Талаю за цудоўную ініцыятыву.

– Дзякуй вялікі і нізкі паклон, – рэзюмаваў Міністр.

Памятны знак «Жывая памяць удзячных пакаленняў» будзе выраблены па эскізе беларускага народнага мастака, скульптара Уладзіміра Слабодчыкава. Конкурс эскізаў праводзіўся Фондам Талая сумесна з Міністэрствам культуры пры ўдзеле Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя Мінска, памятны знак будзе ўстаноўлены ў Брэсце і Маскве.

arrow
arrow