adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У Міністэрстве культуры ўшаноўвалі членаў рэжысёрска-пастановачнай групы патрыятычнага форуму «Гэта НАША гісторыя!»

20.09.2022

20 верасня ў Міністэрстве культуры ўшаноўвалі членаў рэжысёрска-пастановачнай групы патрыятычнага форуму «Гэта НАША гісторыя!», прысвечанага Дню народнага адзінства. Грандыёзны праект у «Мінск-Арэне» здзівіў сваім маштабам і ўжо ўвайшоў у гісторыю.

У падрыхтоўцы форума бралі ўдзел вопытныя майстры сваёй справы, якія не аднойчы праяўлялі сябе на ніве арганізацыі культурных мерапрыемстваў.

Сёння ўзнагарод удастоены 16 чалавек. Міністр культуры Анатоль Маркевіч уручыў нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», а таксама Ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

arrow
arrow