У Міністэрстве культуры абмеркавалі беларуска-кітайскія перспектывы ўзаемадзеяння ў культурнай сферы
У рамках падрыхтоўкі да пасяджэння Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў Пекіне ў ліпені 2023 года, сёння ў Міністэрстве культуры абмяркоўваліся перспектывы ўзаемадзеяння ў культурнай сферы паміж Беларуссю і Кітаем.
З прадстаўнікамі Пасольства КНР у РБ абмеркаваны пытанні правядзення Дзён культуры Кітая ў Беларусі ў 2024 годзе, рэалізацыі сумесных праектаў у кінематаграфіі.
Міністэрства культуры прапануе маладым мастакам з Кітая прыняць удзел у праекце «Летняя школа» на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Выказана зацікаўленасць у арганізацыі камерцыйных гастроляў творчых калектываў дзвюх краін, абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні супрацоўніцтва.