adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У рамках Х Форуму рэгіёнаў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры Беларусі і Башкартастана

27.06.2023

У рамках Х Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі «10-годдзе форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі: вынікі і перспектывы» 27 чэрвеня 2023 года падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж установамі культуры Беларусі і Башкартастана.

Дырэктар КК «Магілёўская абласная філармонія» Святлана Юр'еўна Яфімук падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Башкірскай дзяржаўнай філармоніяй імя Хусаіна Ахметава ў рамках Х Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў г.Уфа (Рэспубліка Башкартастан).

Адбылося падпісанне Мемарандума аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж Вялікім тэатрам Беларусі і Башкірскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета.

Тэатры маюць намер развіваць культурны абмен у галіне музычнага мастацтва, тэатральна-пастановачнай дзейнасці, сумеснай арганізацыі і правядзення міжнародных творчых акцый.

Адбылося падпісанне пагадненняў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з Дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры і мастацтва Рэспублікі Башкартастан «Нацыянальны музей Рэспублікі Башкартастан» і Дзяржаўным музеем «Смаленская крэпасць».

Падпісана пагадненне паміж Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і Сярэднім спецыяльным музычным каледжам Рэспублікі Башкартастан.

Адбылося падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» і Муніцыпальнай бюджэтнай адукацыйнай установай вышэйшай адукацыі «Екацярынбургская Акадэмія сучаснага мастацтва».





arrow
arrow