adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У мэтах падрыхтоўкі і правядзення XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у ліпені 2026 года Міністэрства культуры аб'яўляе конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый

05.08.2025

У мэтах падрыхтоўкі і правядзення XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") у ліпені 2026 года Міністэрства культуры аб'яўляе конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый (сцэнарных планаў) гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця, конкурсных праграм XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (далей - фестываль), галоўнага канцэрта рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") і канцэрта "Саюзныя зоркі ў Александрыі" мерапрыемства Саюзнай дзяржавы "Саюзная дзяржава на Купалле".

Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях "рэжысура татра", "рэжысура святаў", "мастацтва эстрады (рэжысура)" і роднасных спецыяльнасцях, маладыя спецыялісты, а таксама іншыя асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўленыя ў рэалізацыі сваіх творчых ідэй у рамках правядзення найбуйнейшых фестывальных праектаў (святаў) у Рэспубліцы Беларусь.

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы рэжысёрскіх канцэпцый (сцэнарных планаў):

адлюстраванне ў праграме мерапрыемства тэмы пяцігодкі якасці, важных знакавых падзей у грамадска-культурным жыцці краіны і юбілейных дат 2026 года;

паказ лепшых дасягненняў беларускага (сусветнага) музычнага, харэаграфічнага акадэмічнага, народнага і эстраднага мастацтва ў розных жанрах, а таксама асноўных традыцый фестывалю (свята);

выкарыстанне новых ідэй (падыходаў), арыгінальных рэжысёрскіх рашэнняў, тэатралізаваных элементаў, сучасных тэхналогій і спецэфектаў падчас мерапрыемства;

увядзенне новых (інтэрактыўных) элементаў, традыцый у структуру мерапрыемства з мэтай больш шырокага ўцягвання гледача;

магчымасць рэалізацыі культурнага мерапрыемства ва ўмовах Рэспублікі Беларусь;

прапанаваны хранаметраж культурнага мерапрыемства ад 1,5 да 2,5 гадзін (з улікам наяўнай практыкі правядзення кожнага мерапрыемства).

Прадстаўленая рэжысёрская канцэпцыя (сцэнарны план) павінна ўключаць у сябе галоўную ідэю (дэвіз, слоган) мерапрыемства, апісанне канцэпцыі мерапрыемства (сюжэтнай лініі і яе скразнога развіцця) і яго структуры пабудовы (эпізодаў, раздзелаў, блокаў), месца і час яго правядзення, працягласць мерапрыемства (яго раздзелаў, блокаў), мастацкага афармлення сцэнічнай прасторы, пералік меркаванага складу творчых калектываў і выканаўцаў і, па магчымасці, іх рэпертуару, а таксама прадугледжваць выкарыстанне новых сучасных тэхналогій і спецэфектаў пры правядзенні мерапрыемства (з улікам прапанаванага месца яго правядзення і магчымасці вырабу (набыцця, арэнды) неабходнага абсталявання і расходных матэрыялаў ва ўмовах Рэспублікі Беларусь).

Канцэпцыі (сцэнарныя планы) правядзення мерапрыемстваў і іншыя матэрыялы просьба прадставіць у тэрмін не пазней за 15 кастрычніка 2025 г. у электронным выглядзе на адрасы электроннай пошты: ministerstvo@kultura.by, 135@kultura.gov.by (з абавязковым указаннем нумара (нумароў) мабільнага тэлефона і адраса (адрасоў) электроннай пошты аўтара (аўтарскага калектыва).

Кансультацыі і даведкі можна атрымаць па тэлефонах: (017) 203 56 85, (017) 203 91 31.


arrow
arrow