Вечная памяць героям!
20 мая ў Баранавічах адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі ў гонар загінуўшых лётчыкаў маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі – Герояў Беларусі.
Ушанаваць іх светлую памяць прыехаў і Міністр культуры Анатоль Маркевіч.19 мая 2021 года камандзір і лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы ў небе над Баранавічамі здзейснілі сапраўды гераічны ўчынак. Яны павялі самалёт на невялікі кавалак зямлі па-за жылой забудовай, тым самым захаваўшы мноства жыццяў, аднак ахвяраваўшы сваімі.
Памятны знак устаноўлены на месцы крушэння самалёта. На ім намаляваны два кованых жураўля, якія адлятаюць у неба. На адным баку гранітнай пліты нанесены імёны герояў.
Фота Баранавіцкага гарвыканкама