VI Нацыянальны форум "Музеі Беларусі"
З 28 па 30 мая 2025 г. у Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO адбудзецца VI Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Тэма форуму: "Музей - тэрыторыя гістарычнай памяці". Форум прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" — гэта ўнікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. У рамках правядзення форуму запланавана правядзенне дзелавой, прэзентацыйнай праграм, круглага стала па развіццю культурна-пазнавальнага турызму. Таксама будзе праведзены конкурс прафесійнага майстэрства па намінацыях: "За навацыі ў музейнай дзейнасці", "За лепшы музейны праект", "За лепшую культурна-адукацыйную праграму", "За лепшае музейнае выданне".
Форум з'яўляецца адной з важных пляцовак для прэзентацыі музеяў і музейнай справы, як важнейшага адукацыйнага і выхаваўчага рэсурсу грамадства, узбагачэння духоўнага патэнцыялу нацыі, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі наведвальнікаў музеяў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў дзелавых колаў да музейнай справы.
Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца ў 12:00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.