adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Віншаванне міністра культуры з Днём бібліятэк

14.09.2017
Паважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк!

Ваша руплівая праца, высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе спрыяюць выкананню дзяржаўна важных задач – падтрымцы і развіццю чытання, забеспячэнню роўнага доступу для ўсіх грамадзян да інфармацыі і ведаў, трансляцыі ад пакалення да пакалення культурных здабыткаў і духоўных каштоўнасцей.
У сучасным інфармацыйным грамадстве бібліятэкі адыгрываюць вялікую ролю. Дзякуючы акумуляваным інфармацыйным рэсурсам, яны служаць базавым элементам для развіцця інфармацыйнай інфраструктуры грамадства. Менавіта бібліятэкі валодаюць першапачатковымі крыніцамі дакладнай інфармацыі, якую апрацоўваюць, сістэматызуюць і робяць даступнай для шырокага кола карыстальнікаў.
Разам з тым бібліятэкі з’яўляюцца захавальніцамі і традыцыйнай кніжнай культуры, якая дайшла да нас з часоў Францыска Скарыны і Ефрасінні Полацкай і якой сёння ганарымся мы і будуць ганарыцца нашы нашчадкі.
Прыміце словы падзякі за вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры, які вы робіце штодзённа сваёй адданай працай, шчырым энтузіязмам і талентам.
Жадаю ўсім вам здароўя, міру, дабрабыту, поспехаў у вашай пачэснай і высакароднай справе на карысць Беларусі!

Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь                                                                    Барыс Святлоў

arrow
arrow