Віншаванне міністра культуры з Міжнародным днём музеяў
Паважаныя работнікі музеяў!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам – Міжнародным днём музеяў.
Музей ХХІ стагоддзя – гэта не толькі месца збору і захавання гістарычных і мастацкіх артэфактаў, але таксама і сацыяльна-культурны інстытут са мноствам функцый. Пастаянна ўзрастае сацыяльная функцыя музеяў, якія ўсё мацней адыгрываюць першыя ролі ў фарміраванні разумення сучасных тэндэнцый і перспектыў, якія адбываюцца ў грамадстве.
Кожны з вас штодзень працуе на ніве духоўнага ўзбагачэння беларускага грамадства, фарміравання пачуцця гонару за наша слаўнае гістарычнае мінулае, якое з’яўляецца неад’емнай часткай сусветнай спадчыны. Неацэнна роля музеяў у справе выхавання гарманічнай і ўсебакова развітай асобы, сапраўднага грамадзяніна рэспублікі.
Дзякуй вам за самаадданую працу, талент і натхненне. Упэўнены, што шчырыя словы ўдзячнасці за вашу працу гучаць не толькі ў святочныя дні.
Жадаю вам натхнення, творчых поспехаў, знаходак і адкрыццяў, шчасця, здароўя і дабрабыту.
Міністр культуры
Рэспублікі Беларусь Ю.П.Бондар