adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Сустрэча Міністра культуры з калектывам Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

22.04.2024

"Мы павінны максімальна наблізіць цэнтры прыняцця рашэнняў да людзей, забяспечыць пастаянную, эфектыўную зваротную сувязь паміж уладай і насельніцтвам. Гэта павінна зыходзіць з жыцця і ад нашых людзей".

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка

22 красавіка 2024 года адбылася сустрэча Міністра культуры Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з працоўным калектывам Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў рамках Адзінага дня інфармавання па тэме "Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту".

У фармаце дыялогу Міністр культуры абазначыў мэты, задачы, ключавыя вектары развіцця Усебеларускага народнага сходу – ад вытокаў узнікнення ідэі яго стварэння (па прынцыпу народнага веча Полацкага княства XI стагоддзя) да сучаснага этапу, калі яго прадстаўнікі ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.





arrow
arrow