Сустрэча Міністра культуры з сербскай актрысай, рэжысёрам Іванай Жыгон і кіраўніцтвам тэатра імя М. Горкага
13 ліпеня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбылася сустрэча Міністра культуры Анатоля Маркевіча з вядомай сербскай актрысай, рэжысёрам Іванай Жыгон і кіраўніцтвам тэатра. У цэнтры ўвагі - праца над спектаклем «Ідыёт» у пастаноўцы Іваны.
У дадзены момант у тэатры актыўна вядзецца адбор і зацвярджэнне артыстаў на ролі, абмяркоўваецца макет афармлення і эскізы касцюмаў. Чакаецца, што прэм'еру гледачы ўбачаць у канцы 2022 года.
Гэта не першы творчы праект Іваны Жыгон у Беларусі. Пры актыўным удзеле і садзейнічанні Міністэрства культуры ў маі сербская актрыса і рэжысёр прадставiла сумесную з расійскім акцёрам Аляксандрам Цурканам і студэнтамі творчых ВНУ нашай краіны канцэртную праграму «Пакуль Зямля яшчэ круціцца…". Гучалі песні і вершы беларускіх, рускіх і сербскіх аўтараў пра славян, любоў да свету і людзей, нашай агульнай гісторыі.