Сустрэча з калектывам ДУА "Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў" у рамках Адзінага дня інфармавання
29 сакавіка ў рамках Адзінага дня інфармавання ў дзяржаўнай установе адукацыі "Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў" прайшла сустрэча з начальнікам аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Юркевіч Марынай Браніславаўнай. У ходзе сустрэчы абмеркавалі развіццё краіны з акцэнтам на атамнай энергетыцы, біятэхналогіях і штучным інтэлекце, праекты будучыні. Таксама былі закрануты пытанні, якія датычацца работы дзіцячых школ мастацтваў у сучасных умовах, кадравага забеспячэння, якасці адукацыі, ідэалагічнага выхавання падрастаючага пакалення. Пасля заканчэння сустрэчы Юркевіч М. Б. азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай дзяржаўнай установы адукацыі "Заслаўская дзіцячая школа мастацтваў", пагутарыла з педагагічным калектывам.
.jpeg)
.jpeg)