adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Вучоныя і спецыялісты па вывучэнніфальклору і традыцыйнай культуры сустрэнуцца ў Магілёве ў час міжнароднага форуму "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства"

13.04.2018
Мерапрыемства пройдзе з 24 па 28 красавіка. Сярод удзельнікаў - прадстаўнікі 10 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Кыргызстана, Украіны, Кітая. Іх сустрэча будзе накіравана на развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязей, абмендухоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, а таксама вопытам работы па захаванні і актуалізацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У першы дзень форуму адбудзецца свята народнай творчасці "Сябры на беларускага майстэрства", дзе творчыя калектывы вобласці прадставяць фальклорную спадчыну магілёўскай зямлі: побытавыя танцы, валачобныя песні, напевы, карагоды і многае іншае. Таксама гасцям прэзентуюць традыцыі вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне - нематэрыяльная спадчына рэгіёна, якая занесена ў 2017 годзе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва правядуць серыю майстар-класаў, прадставяць свае работы на тэматычнай экспазіцыі. Тут можна будзе ўбачыць аксесуары і элементы да традыцыйнага і стылізаванага народнага строю, мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы Магілёўшчыны ў традыцыйным і сучасным стылях, узоры абрадавых лялек. Таксама ў праграму першага дня форуму ўвайшлі дэфіле-дэманстрацыя традыцыйнага беларускага строю і работа міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Нацыянальны строй як элемент гістарычнай спадчыны ў сучаснай культуры".

У наступныя дні запланавана ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу-выстаўк іаксесуараў і элементаў да традыцыйнага і стылізаванага народнага строю "Свет формы і колеру", тэатралізаваны фальклорны паказ "Кола жыцця" - гала-канцэрт пераможцаў абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва "Скарбніца Падняпроўя". 26 красавіка ў 17.00 на пляцоўцы каля будынка абласнога метадычнага цэнтра адбудзецца свята "Скарбніца Падняпроўя", дзе будуць арганізаваны тэматычныя тэатралізаваныя экспазіцыі свят і абрадаў народнага календара беларусаў. Тут жажадаючых пазнаёмяць са стравамі рэгіянальнай кухні, фальклорна-гульнявымі праграмамі і фрагментамі абрадаў. Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі Міністэрства культуры, Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы.





arrow
arrow