adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Выстаўка "Духоўных кніг боская мудрасць: да вытокаў беларускай кнігі" пройдзе ў Прэзідэнцкай бібліятэцы

04.09.2019

Адкрыццё кніжнай выстаўкі "Духоўных кніг боская мудрасць: да вытокаў беларускай кнігі" адбудзецца 5 верасня ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Будуць прадстаўлены самыя старадаўнія кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. Гэта 12 кірылічных старадрукаваных выданняў XVII-XVIII стагоддзяў, у тым ліку - "Служэбнік" (1601), "Анфалагіён" (1619), "Трыядыён" (1664). Але адметнасцю выстаўкі стануць кнігі, прадастаўленыя Гомельскай епархіяй з фондаў епархіяльнага Гісторыка-археалагічнага кабінета. Выстаўка будзе прысвечана праваслаўным кнігам, іх значэнню ў жыцці грамадства.

На адкрыццё запрошаны прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, студэнты Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вучоныя, якія займаюцца вывучэннем рэдкіх кніг, бібліятэкары.

Мэта мерапрыемства- прыцягнуць грамадскую ўвагу і выдавецкую цікавасць да папулярызацыі духоўнай літаратуры. У час адкрыцця будуць абмяркоўвацца праблемы захавання і рэстаўрацыі кніжнай спадчыны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

arrow
arrow