XIX Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі»
З 12 па 16 снежня ў г. Гомелі адбудзецца XIX Міжнародны дзіцячы конкурс «Музыка надзеі». У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў намінацыі «фартэпіяна». Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Гомельскі абласны выканаўчы камітэт.
У конкурсе могуць прымаць удзел навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх школ, гімназій, гімназій-каледжаў мастацтваў Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў. Для ўдзельнікаў конкурсу вызначаюцца тры ўзроставыя групы: малодшая (ад 8 да 10 гадоў уключна), сярэдняя (ад 11 да 13 гадоў уключна) і старэйшая (ад 11 да 13 гадоў уключна). Пераможцы конкурсу маюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва ўстановы адукацыі ў сферы культуры.
Удзельнікі з Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі адборачныя туры, а таксама замежныя грамадзяне павінны накіраваць заяўку для ўдзелу ў заключным этапе да 1 лістапада на электронны адрас: sokolovskogo@ggki.by альбо па адрасе: 246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 18, з паметкай: «У аргкамітэт Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Музыка надзеі».
Кантактны тэлефон аргкамітэта: +37523 30-45-07.