adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

XVIII Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало»

14.11.2022

11-12 лістапада ў г. Наваполацку праходзіў XVIII Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало».

У вакальным батле на сцэне ДК ААТ «Нафтан» заяўлены 43 выканаўцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў з Беларусі, Расіі і Арменіі. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу прыняў удзел намеснік Міністра культуры Сяргей Саракач.

Журы пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай аднагалосна вызначыла пераможцаў у трох намінацыях:

8-10 гадоў

  • лаўрэат 1 ступені - Захаранка Эвеліна, г.Мінск;
  • лаўрэат 2 ступені - Вахомчык Варвара, г.Магілёў;
  • лаўрэат 3 ступені - Цупрык Лізавета, г.Брэст.

11-13 гадоў

  • лаўрэат 1 ступені - Чурынін Радзіон, г.Маладзечна;
  • лаўрэат 2 ступені - Цумарова Маргарыта, г.Мінск;
  • лаўрэат 3 ступені - Буйноўскі Платон, г.Дзяржынск.

14-16 гадоў

  • лаўрэат 1 ступені - Альберцян Анжэла, г.Ерэван, Арменія;
  • лаўрэат 2 ступені - Якаўлева Ганна, г.Себеж, Расія;
  • лаўрэат 3 ступені - Пехцерава Арына, г.Магілёў.

Спецыяльнага прыза ад Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь удастоена Якіменка Ксенія, г.Наваполацк.

Уладальнікам Гран-пры стаў мінчанін Макар Таранда, 10 гадоў.

Пераможцы творчага спаборніцтва былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі і спецыяльнымі дыпломамі. У якасці бонуса пераможцам будзе дадзена магчымасць прымаць удзел у буйных культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Міністэрствам культуры.

Астатнія ўдзельнікі таксама адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Віншуем усіх канкурсантаў! Жадаем поспехаў, веры ў сябе, яркіх выступаў і новых перамог!

Першы фестываль «Халі-Хало» прайшоў у Наваполацку ў 1994 годзе. З тых часоў наваполацкая «Фабрыка зорак» дала пуцёўку ў жыццё многім артыстам-пачаткоўцам (Ганна Трубяцкая, Мікіта Бялько і інш.).

arrow
arrow