Юбілей Міністэрства культуры - асаблівая дата. Гэта сем дзесяцігоддзяў яркай, плённай працы!
Да таго ж набліжаецца яшчэ адно свята - Дзень работнікаў культуры! Па добрай традыцыі Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч уручыў заслужаныя ўзнагароды супрацоўнікам цэнтральнага апарата Міністэрства культуры!
Безумоўна, сёння мы па праве ганарымся поспехамі нашых тэатраў, музычных калектываў, якія заваявалі не толькі айчыннае,
але і міжнароднае прызнанне.
Аднак ва ўсім гэтым ёсць вялікая заслуга высокапрафесійных, адказных і тонка адчуваючых актуальныя тэндэнцыі спецыялістаў Міністэрства культуры. Гэта калектыў аднадумцаў. Яны здольныя нестандартна думаць і ў найкарацейшыя тэрміны ўвасабляць у жыццё маштабныя ідэі, натхняць навакольных на імкненне да прыгожага.
Дзякуем нашым калегам за важкі ўклад у развіццё культуры і духоўнасці, умацаванне творчага патэнцыялу і нацыянальнай годнасці краіны. За штодзённую карпатлівую працу, адданасць справе і энтузіязм!