adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Юбілей народнага артыста Васіля Васільевіча Кавальчука

30.01.2024

Но уж темнеет вечер синий,
Пора нам в оперу скорей:
Там упоительный Россини,
Европы баловень — Орфей
А.С. Пушкин

Паводле слоў Міністра культуры, сёння вечарам у Вялікім тэатры не пачуюць ні Расіні, ні Мантэвердзі. На легендарнай сцэне галоўнага тэатра краіны будзе выканана цудоўная опера "Дзікае паляванне караля Стаха", білеты на якую прыхільнікі народнага артыста Васіля Васільевіча Кавальчука раскупілі яшчэ задоўга да 30 студзеня. "І гэта зусім невыпадкова!", - адзначыў Анатоль Мечыслававіч, бо: "Традыцыйна афіша з імем выдатнага мэтра заўсёды выклікае сапраўдную непадробную цікавасць у гледача і ажыятаж у зале. Бо кожны хоча на свае вочы пераканацца ў тым, што над сапраўдным мастацтвам час не ўладны, і ў 80-гадовы юбілей артыст можа браць самыя нізкія ноты і пераўвасабляцца ў іншыя персанажы".

Міністр культуры абвясціў віншаванне Васілю Васільевічу ад Кіраўніка дзяржавы - Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка.

Васіль Васільевіч з'яўляецца сімвалам адданасці любімай справе, шчырага служэння тэатру і мастацтву! Пажадаем народнаму артысту моцнага здароўя, аптымізму і энергіі! Каб яго талентам, прафесіяналізмам, дабрынёй і мудрасцю мы захапляліся яшчэ доўгія, доўгія гады!




На "творчым рахунку" ў Васіля Васільевіча больш за 30 тэатральных роляў

Опера В. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" стане бенефісным спектаклем для народнага артыста Беларусі, які паўстане перад гледачамі ў ролі Рыгора.

Галоўныя партыі ў пастаноўцы выканаюць: Марта Данусевіч, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Тарас Прысяжнюк, Андрэй Селюцін, Віктар Мендзялеў, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжуе Юрый Караваеў.

arrow
arrow