Пасяджэнне міжведамаснай камісіі па вылучэнні намінантаў ад Рэспублікі Беларусь на суісканне Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» і Міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў»
14 снежня 2023 года прайшло пасяджэнне міжведамаснай камісіі па вылучэнні намінантаў ад Рэспублікі Беларусь на суісканне Міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці" і Міжнароднай прэміі "Садружнасць дэбютаў" за 2023 г.
У пасяджэнні міжведамаснай камісіі прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, НАН Беларусі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама ўстаноў культуры.
Міждзяржаўная прэмія "Зоркі Садружнасці" прысуджаецца штогод за выдатны ўклад і дасягненні ў такіх сферах, як гуманітарная дзейнасць, культура, мастацтва, адукацыя, навука, архіўная справа, інфармацыя і масавыя камунікацыі, спорт, турызм, работа з моладдзю.
Міжнародная прэмія "Садружнасць дэбютаў" прысуджаецца штогод прадстаўнікам моладзі ва ўзросце да 35 гадоў. Прэмія будзе ўручацца маладым спецыялістам, якія займаюцца дзейнасцю, накіраванай на захаванне і папулярызацыю рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.